БЕЛ Ł РУС

Цёзка Ціханоўскай згубіла пашпарт у Францыі. Вячорка просіць дапамогі

14.08.2026 / 21:33

Nashaniva.com

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка паведаміў у Threads пра пашпарт, які належыць беларусцы, знойдзены ў Францыі.

«Трэба дапамога беларусаў. Да нас звярнулася мэрыя і жандармерыя францускага горада Фрывіль-Эскарбатэн. Знайшлі рэчы і дакументы на імя Вольгі Ціханоўскай, народжанай 13 лютага 1988 года, пашпарт беларускі. Ім невядомы ні лёс, ні месцазнаходжанне асобы.

Дапамажыце яе адшукаць — каб вярнуць чалавеку рэчы. Беларус беларусу беларус», — піша Вячорка.

Чытайце таксама:

Сітуацыя з візамі для сваякоў беларусаў, якія жывуць у Чэхіі, хутка можа палепшыцца

«Усе казалі, што гэта нерэальна». Беларуска змагла зрабіць бацькам візы незвычайным шляхам

Ціханоўская ўсё ж змагла адкрыць банкаўскі рахунак у Польшчы

Ціханоўская заклікала беларусаў на эміграцыі быць больш актыўнымі, а не спадзявацца на кабінеты

Каментары да артыкула