У Гомелі 13‑гадовы школьнік трапіў у рэанімацыю пасля курэння вэйпа
Ледзь адкачалі.
У Гомелі 13‑гадовы школьнік трапіў у рэанімацыю пасля курэння вэйпа. Здарэнне адбылося ў разгар летніх канікул, піша «Новае Палессе».
— У ліпені ў Гомелі 13‑гадовага хлопчыка прывезлі ў рэанімацыю з цяжкім атручэннем: паспрабаваў «дарослы» вэйп, набыты ў старшакласнікаў. Ледзь адкачалі, — старшы памочнік пракурора Жыткавіцкага раёна Таццяна Пазняк
Яшчэ адзін небяспечны інцыдэнт адбыўся ў Жлобінскім раёне, дзе двое падлеткаў трапілі ў бальніцу з атручэннем невядомай вадкасцю, знойдзенай на закінутай будоўлі.
— Адпілі «дзеля смеху» — і абодва ў бальніцы. Гэта не проста глупства, тут відавочны сігнал: дзіця не адчувае дома апоры. Яму няма з кім параіцца, няма ў каго спытаць. Яно шукае «даросласці» на вуліцы, у інтэрнэце, у дрэннай кампаніі.