БЕЛ Ł РУС

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень

12.08.2026 / 08:01

Nashaniva.com

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў у Мінску стартуе ў кастрычніку 2026 года і працягнецца да канца 2027-га. Пра дэталі расказаў генеральны дырэктар «Мінскзелянбуда» Аляксандр Ермаловіч, пішуць «Мінск-Навіны».

Канцэпцыя абнаўлення будзе амаль аналагічная той, якую рэалізуюць у Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага. На тэрыторыі зоны адпачынку абновяць плітачнае пакрыццё і заменяць інжынерныя сеткі: старыя камунікацыі былі пракладзеныя даўно і ўжо не спраўляюцца з павялічанай энерганагрузкай гандлёвых аб'ектаў. Апошнія, дарэчы, таксама зменяцца.

Асаблівая ўвага будзе нададзена забаўляльнай інфраструктуры.

Раней жыхары горада непакоіліся наконт лёсу трох папулярных атракцыёнаў — «Кола агляду», «Катальнай гары» і «Ладдзі». Аляксандр Ермаловіч запэўніў, што яны не знікнуць, а будуць замененыя.

— Гэтыя атракцыёны адпрацавалі свой вызначаны тэрмін эксплуатацыі і цяпер утылізуюцца. Пасля завяршэння рэканструкцыі ў парку будуць устаноўленыя аналагічныя атракцыёны, а таксама з'явіцца яшчэ некалькі — ужо да наступнага сезона.

Першую добраўпарадкаваную частку парку павінны адкрыць да пачатку сезона працы атракцыёнаў, а цалкам завяршыць маштабнае абнаўленне тэрыторыі плануюць да канца 2027 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула