БЕЛ Ł РУС

Расіяне масавана атакавалі Адэсу

9.08.2026 / 07:57

Nashaniva.com

Гэтай ноччу расійскія войскі ўчынілі адну з самых маштабных камбінаваных атак па Адэсе і вобласці, выпусціўшы за дзве гадзіны больш за 70 беспілотнікаў тыпу «Шахед» і 20 ракет розных тыпаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік Адэскай гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Лысак.

Паводле афіцыйных даных, на гэты момант вядома пра шасцярых пацярпелых мясцовых жыхароў, якім аказваецца медыцынская дапамога.

У некалькіх раёнах горада пашкоджаны і разбураны жылыя дамы, знішчана цывільная інфраструктура, а таксама згарэлі прыватныя аўтамабілі. На месцах прылётаў і падзення абломкаў працуюць экстранныя службы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула