Міністэрства абароны Балгарыі: На мяжы з Румыніяй упаў украінскі дрон
Балгарскае вайсковае ведамства паведаміла аб папярэдніх выніках аналізу абломкаў беспілотніка, які выбухнуў за 100 метраў ад мяжы з Румыніяй.
Месца падзення беспілотніка
Па звестках ведамства, папярэдні аналіз указвае на тое, што выбухнуў дрон-прыманка «Мая». Такія шырока выкарыстоўваюць Узброеныя сілы Украіны.
У Мінабароны Балгарыі дадалі, што ў ведамства няма падстаў лічыць тое, што адбылося, наўмысным інцыдэнтам.
Дрон выявілі ў раёне былога КПП «Кардам» на мяжы Балгарыі з Румыніяй. Міністэрства працягвае аналіз абставінаў здарэння.