БЕЛ Ł РУС

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме

8.08.2026 / 17:14

Nashaniva.com

Максім Пакроўскі прызнаўся ў любові да ўкраінцаў і пажадаў найхутчэйшай перамогі.

Максім Пакроўскі. Скрыншот з відэа

Саліст вядомага расійскага гурта «Ногу свело!» Максім Пакроўскі прыехаў ва Украіну. Ён пабываў у Кіеве, у Харкаўскай вобласці і на Данбасе. У сваіх сацсетках музыка расказаў, што здымае дакументальны фільм пра вайну.

«Я прыехаў на вашую зямлю з любоўю, цеплынёй і велізарнай павагай. Галоўнае, чым я магу быць вам карысным, знаходзячыся тут, — зрабіць так, каб пра тое, што я пабачыў на свае вочы, даведалася як мага больш людзей ва ўсім свеце. Мы здымаем дакументальным фільм «I’m Here to Witness» («Я тут, каб засведчыць»). А яшчэ — запісваем англамоўную версію адной з самых папулярных нашых песень «Наши юные смешные голоса», — адзначыў Пакроўскі ў відэа.

Музыка дадаў, што любіць украінцаў: «Я люблю вас! Слава Украіне! Найхутчэйшай перамогі, дарагія!».

Пазней Максім Пакроўскі апублікаваў яшчэ адзін відэазварот, у якім пакаяўся за свае канцэрты ў Крыме ўжо пасля акупацыі паўвострава. 

«Некаторыя людзі пытаюцца, што я зрабіў для Украіны, акрамя размоў, ​​і што я рабіў у акупаваным Крыме ў 2015—2016 гадах. Я падрабязна расказваў пра Крым ва ўкраінскіх СМІ яшчэ ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання. У той час я перажываў цяжкі перыяд у жыцці і быў цалкам адарваны ад падзей, што адбываліся вакол мяне. Я глыбока пра гэта шкадую. Але машыну часу яшчэ не вынайшлі, і мінулае змяніць немагчыма», — адзначыў ён. Таксама ён пералічыў усе свае ўчынкі ў падтрымку Украіны.

Максім Пакроўскі ў 2020 годзе падтрымаў пратэсты ў Беларусі, а праз два гады выступіў супраць расійскага ўварвання ва Украіну. У Расіі ён унесены ў спіс «замежных агентаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула