БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Ва Украіне не засталося ніводнай непашкоджанай электрастанцыі

8.08.2026 / 15:33

Nashaniva.com

Праз расійскія ўдары ва Украіне фактычна не засталося ніводнай непашкоджанай электрастанцыі. Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў падчас брыфінгу ў Бялградзе, піша «Украінская праўда».

Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага

«У нас фактычна не засталося непашкоджаных электрастанцый, шмат вакзалаў разбітыя, бальніцы, універсітэты, звычайныя цывільныя прадпрыемствы», — сказаў Зяленскі.

Ён асобна падкрэсліў, што ва Украіне не засталося ніводнай цэлай цеплавой электрастанцыі праз расійскія ўдары.

«Расійскія ракеты нацэленыя менавіта на тое, каб зрабіць жыццё ўкраінцаў невыносным», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула