Сёння на папцы Ціханоўскай — партрэт жыхара Брэста, якога пасадзілі на сем гадоў за тое, што ён хадзіў на суды над палітвязнямі
Гэта партрэт Віталя Чопіка.
Віталь Чопік хадзіў на суды над палітвязнямі.
1 снежня 2021 года ў яго правялі першы ператрус, у верасні 2022 года затрымалі і склалі пратакол па арт.24.23 КаАП. Падставай для пратаколу стаў БЧБ-сцяг, прылеплены скотчам знутры да акна дома, хаця сам Чопік сцвярджаў, што сцяг з'явіўся ўжо пасля таго, як яго затрымалі і даставілі ў ІЧУ.
На пачатку сакавіка 2024 года берасцейца зноў затрымалі. Пасля затрымання мужчыну дастаўлялі ў шпіталь на хуткай са слядамі моцнага збіцця, а колер твару Чопіка быў жоўтым (што можа казаць аб пашкоджанні печані праз збіццё).
БелТА пісала, што мужчына «разам з саўдзельнікамі… сістэматычна наведваў суды па крымінальных справах экстрэмісцкай накіраванасці. Ён фіксаваў ход і вынікі пасяджэнняў, інфармацыю аб сведках і прадстаўніках праваахоўных органаў».
Мужчыну выставілі абвінавачванні паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх, арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
15 лістапада 2024 года асудзілі на сем гадоў, а таксама далі штраф 40 000 рублёў.