БЕЛ Ł РУС

Памёр бацька Ліянэля Месі

8.08.2026 / 14:03

Nashaniva.com

Яму было 68 гадоў.

Памёр бацька Ліянэля Месі, сцвярджае выданне Infobae.

Учора ўвечары а 22:00 у медыцынскім цэнтры аргенцінскага горада Расарыё памёр Хорхе Месі — бацька Ліянэля Андрэса Месі.

Яму было 68 гадоў, апошнім часам ён змагаўся з працяглай хваробай.

Хорхе Месі быў звычайным рабочым на сталеліцейным камбінаце, ягоныя продкі паходзілі з Італіі з гарадка Рэканаці, эмігравалі ў Аргенціну ў 1883 годзе.

Хорхе Месі ажаніўся з Селіяй Марыяй Кучыціні, што была звычайнай прыбіральшчыцай. У пары было чацвёра дзяцей, сярод іх Ліянэль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула