БЕЛ Ł РУС

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай

8.08.2026 / 14:49

Nashaniva.com

Блогер Сяргей Пятрухін — у чырвонай кепцы «Make America great again» і майцы з партрэтам Ціханоўскай, пад якім напісана па-ангельску «Наша праца — прасіць грошы і не браць адказнасці».

На спіне ў Пятрухіна — партрэты Паўла Латушкі, Франака Вячоркі і Анжалікі Мельнікавай.

Апроч Пятрухіна, сабралося яшчэ чалавек пяць. Хтосьці трымае плакат з выказваннямі супраць Ціханоўскай.

Побач на парапеце стаіць кубак кавы, прынесены, відаць, з канферэнцыі, якую пікетуюць.

Раней Ганна Канапацкая заклікала беларусаў ладзіць інцыдэнты на канферэнцыі «Новая Беларусь» і паабяцала за гэта аддзяку ад камісіі па вяртанні на чале з генпракурорам Дзмітрыем Гарой.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула