БЕЛ Ł РУС

DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння

8.08.2026 / 11:24

Сяргей Гезгала

Пад ударам не толькі «Наша Ніва».

Пра DDoS-атаку паведамілі таксама «Люстэрка», «Позірк», Reform.news.

На сайт «Нашай Нівы» атака прыкладна ад 10‑й раніцы. 

Магчыма, атака звязаная з шостай гадавінай прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, з якіх пачаўся гістарычны народны ўздым, і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння ў Варшаве.

Доступ да сайта можа быць ускладнены. А калі вам не ўдаецца зайсці на сайт, чытайце да глядзіце тэлеграм-канал ды старонкі «Нашай Нівы» на іншых платформах. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула