Украінскія дроны ўдарылі па Сызранскім НПЗ
У выніку ўдараў беспілотнікаў на тэрыторыі нафтаперапрацоўчага прадпрыемства ўзнік пажар.
Уночы 8 жніўня ў Сызрані Самарскай вобласці РФ пад атаку трапіў мясцовы нафтаперапрацоўчы завод. Там прагучала серыя выбухаў, пасля чаго ўспыхнуў пажар.
У выніку ўдараў беспілотнікаў на тэрыторыі нафтаперапрацоўчага прадпрыемства ўзнік пажар.
Адзначаецца, што ў рэгіёне абвяшчалі як беспілотную, так і ракетную небяспеку. Аднак мясцовыя ўлады РФ на момант публікацыі наступствы атакі не каментавалі.
Акрамя таго, маніторынгавыя крыніцы паведамляюць пра атаку на Ільскі НПЗ у Краснадарскім краі РФ.