Лукашэнка ў Вілейцы ацэньваў беларускія прыцэлы: Я гранатамётчык
Гранатамёт Лукашэнку дарылі ў Гомелі тры гады таму.
Фота: prezident.gov.by
Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Вілейку наведаў завод «Зеніт-БелОМА». Там яму паказалі беларускія прыцэлы.
«Гэта снайперскія прыцэлы, запатрабаваныя. Гранатамётны прыцэл», — паказалі яму распрацоўкі.
«Я гранатамётчык», — заявіў Лукашэнка.
Паказалі таксама прыцэлы са зменнай кратнасцю.
«Калі зменная стаіць на адзінцы — гэта каліматарны прыцэл. Гэта штурмавік двума вачыма, чырвоная кропка. Калі ты яго пераводзіш на чацвёрку — гэта ўжо снайперская зброя. Выкарыстоўваецца поўная магчымасць аўтамата на далёкую дыстанцыю. І такіх прыцэлаў мы вырабляем пад любы від зброі, пад любыя задачы», — расказалі на заводзе.
Дадалі таксама, што выпускаюць мінамётныя прыцэлы, гарматныя. Падпісаны кантракты з заводам Вавілава і МЗКТ.