БЕЛ Ł РУС

Пры атацы дронаў пад Санкт-Пецярбургам згарэў адзін з найбуйнейшых у Расіі вытворцаў упакоўкі для малака

7.08.2026 / 13:56

Nashaniva.com

Адзін з найбуйнейшых вытворцаў упакоўкі для малочнай прадукцыі ў Расіі — ААТ «Праймкартонпак» — спыніў працу пасля пажару ў Ленінградскай вобласці, пішуць «Ведамасці».

Гэта былы завод нарвежскай кампаніі Elopak, размешчаны ў прамысловай зоне «Уткіна Завадзь» ва Усеволжскім раёне.

Да сыходу Elopak з Расіі ў 2022 годзе прадпрыемства лічылася адным з найбуйнейшых вытворцаў спецыялізаванай упакоўкі ў краіне. Пасля выхаду нарвежскай кампаніі завод перайшоў пад кантроль расійскага менеджменту.

Паводле даных «СПАРК-Інтэрфакс», з 2023 года адзіным акцыянерам ААТ «Праймкартонпак» з'яўляецца кампанія «Упакоўка, кіраванне і інвестыцыі», якая належыць Паўлу Вылегжаніну і Уладзіславу Громаву. Абодва раней працавалі ў Elopak.

У 2025 годзе выручка вытворцы вырасла і склала 2,47 млрд расійскіх рублёў (30 млн даляраў), аднак чысты прыбытак скараціўся ў 7,3 раза — да 27,9 млн рублёў (340 тысяч даляраў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула