На «Беларуськаліі» загінуў 29‑гадовы рабочы
Няшчасце здарылася ўчора на 4‑м рудніку.
Яго ўдарыла токам.
«Падчас выканання работ па падключэнні электрычнага кабеля да скрабковага перагрузчыка праходчага комплексу атрымаў смяротную траўму 29‑гадовы электраслесар дзяжурны і па рамонце абсталявання Раман Тысевіч», — паведамляе прэс-служба прадпрыемства.