Учора ў Беларусі было +40°C
Але абсалютны рэкорд не пабіты. Не хапіла дзвюх дзясятых градуса.
Учора ў Мазыры было +40,3°C. 0,2°C не хапіла, каб пабіць нацыянальны рэкорд максімальнай тэмпературы за ўсю гісторыю назіранняў. 29 чэрвеня ў Пінску было +40,4°C.
Больш за 35 градусаў было ўчора ў Брэсце, Пінску, Драгічыне, Лельчыцах, Століне, Брагіне, Гомелі і іншых гарадах і вёсках на самым поўдні Беларусі.
У Мінску ўчора было 32,5°C.
Сёння чакаецца ад +21°C па паўночным захадзе да +35°C па Гомельшчыне, у Мінску да +24°C.
На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі падчас навальніц — залевы і град.