БЕЛ Ł РУС

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?

6.08.2026 / 23:51

Nashaniva.com

Стваральнікі праекта адмовіліся ад параднага дызайну і зрабілі стаўку на новую гарадскую рамантыку — шэрыя панелькі, прамысловыя пейзажы і сапраўдны каларыт спальнага раёна.

Мінскі прамысловы мікрараён Шабаны атрымаў уласную капсулу адзення і аксесуараў ад сеткі «Офістан Маркет». 

Падставай для выпуску стала адкрыццё новага магазіна сеткі ў ГЦ МОМО каля станцыі метро «Магілёўская». Паводле аўтараў ідэі, Шабаны — гэта мясцовы мем і «астравок рэальнасці», які даўно заслужыў пераасэнсаванне сваёй суровай рэпутацыі.

«У кожным горадзе ёсць месцы, якія трапляюць на паштоўкі. І ёсць тыя, якія становяцца лакальнымі мемамі. У Мінску гэта, вядома, Шабаны. Раён, пра які ведаюць нават тыя, хто ніколі там не быў. Раён, пра які прыдумана столькі жартаў, міфаў і легенд, што яны даўно жывуць уласным жыццём. Але калі адкінуць увесь гэты фальклор, з Шабанамі застанецца зусім іншая гісторыя — так, прамысловая ўскраіна, шэрыя панелькі, шырокія дарогі, але — двары, у якіх выраслі тысячы мінчан, і цалкам асаблівая эстэтыка, якую сёння ўсё часцей называюць новай гарадской рамантыкай», — тлумачыць «Офістан Маркет».

У лінейку ўвайшлі футболкі, бейсболкі, стыкеры, бранзалеты, магніты з тэматычнымі прынтамі, прысвечанымі вуліцы Сяліцкага і індустрыяльным краявідам.

Футболка з новай калекцыі каштуе 44 рублі, бейсболка — 24 рублі, а цэны на бірулькі пачынаюцца ад 8 рублёў.

Стыкеры абыдуцца ў 8,4 рубля, магніт — у 6 рублёў, а бранзалет — у 4,5 рубля. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула