БЕЛ Ł РУС

Беларускія клубы з мінімальным лікам прайгралі ў еўракубках

6.08.2026 / 23:27

Nashaniva.com

Сёння прайшлі першыя матчы трэцяга раўнду футбольнай Лігі канферэнцый.

football.by

«МЛ Віцебск» прайграў у гасцях баснійскаму «Борацу» з лікам 0:1.

Прычым з 30‑й хвіліны першага тайма беларусы гулялі ўдзесяцёх. Быў выдалены за дзве жоўтыя карткі іранскі навічок клуба Мілад Махамадзі.

Мінскае «Дынама» з такім жа лікам 0:1 прайграла партугальскай «Бразе».

Матчы ў адказ праз тыдзень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула