У Мазыры з акна дзявятага паверха выпала аднагадовае дзіця
Хлопчык загінуў.
Трагедыя здарылася сёння каля 16:40. З акна кватэры на 9‑м паверсе выпаў хлопчык. Яму быў 1 год і 4 месяцы. Дактары хуткай дапамогі, якія прыбылі на месца, канстатавалі смерць малога.
Паводле папярэдніх даных, маці дзіцяці знаходзілася ў пакоі разам з ім і сваёй знаёмай.
Хлопчык самастойна залез на канапу, адтуль — на падаконнік каля адчыненага акна і сарваўся ўніз.