Вялікая партыя абутку «Белвест» згарэла пры пажарах на складах Wildberries
Кампанія просіць пра дапамогу.
Фота: belwest.by
Беларускі вытворца абутку «Белвест» звярнуўся да сваіх пакупнікоў па падтрымку пасля страты буйной партыі прадукцыі. Тавар згарэў падчас нядаўніх маштабных пажараў на лагістычных комплексах Wildberries, якія ўзніклі пасля ўкраінскіх атак дронаў.
«Згарэла вялікая партыя нашага абутку, які мы з такой любоўю шылі для вас. Скажам шчыра: сітуацыя няпростая, і нам зараз трохі сумна», — піша кампанія ў сацсетках.
Брэнд плануе як мага хутчэй аднавіць аб'ёмы паставак і запоўніць асартымент новымі калекцыямі.
«Калі вы плануеце штосьці замовіць, то просім вас не адкладваць пакупку. Аформіўшы заказ зараз, вы не толькі атрымаеце камфортны, скураны, сапраўдны абутак «Белвест», але і падтрымаеце любімы брэнд», — просіць кампанія пра падтрымку.
Прадстаўнікі «Белвест» заклікалі кліентаў падтрымаць вытворцу і не адкладваць запланаваныя пакупкі, афармляючы заказы на афіцыйных старонках брэнда на маркетплейсе ў Беларусі і Расіі.