БЕЛ Ł РУС

«Белавія» купіла тры «Боінгі». Яны прыляцелі з самай малой краіны Афрыкі

6.08.2026 / 15:43

Nashaniva.com

Сёлета «Белавія» набыла тры новыя сярэднемагістральныя самалёты Boeing 737-800.

Аэрапорт у Банжуле — сталіцы Гамбіі, самай малой краіны ў кантынентальнай Афрыцы Wikimedia Commons

Для авіякампаніі гэтыя самалёты не новыя: у айчынным авіяпарку і раней было некалькі паветраных суднаў такога тыпу, якія выконваюць рэйсы на блізкія і сярэднія адлегласці, піша Times.by.

«Пашырэнне авіяпарка дазваляе павялічыць перавозачныя магчымасці авіякампаніі, яшчэ больш дынамічна развіваць маршрутную сетку, забяспечваць дадатковую гнуткасць пры фарміраванні раскладу», — адзначыў генеральны дырэктар «Белавія» Ігар Чаргінец.

Усе гэтыя самалёты ўжо ўведзены ў эксплуатацыю, іх укараненне ў вытворчы працэс адбывалася паэтапна. Цяпер паветраныя судны выкарыстоўваюцца на найбольш запатрабаваных рэгулярных і чартарных маршрутах.

Упершыню спотары звярнулі ўвагу на магчымае папаўненне авіяпарка «Белавія» на пачатку гэтага лета. Авіяцыйныя рэсурсы паведамлялі, што самалёты прыбылі ў Мінск з Гамбіі і маюць узрост 12—13 гадоў.

Для Boeing 737‑800 такі ўзрост лічыцца цалкам працоўным: падобныя лайнеры актыўна эксплуатуюцца авіякампаніямі па ўсім свеце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула