БЕЛ Ł РУС

Алейнік абмеркаваў з часовым павераным Францыі перспектывы дыялогу з Парыжам

6.08.2026 / 14:50

Nashaniva.com

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Алейнік сустрэўся з часова павераным у справах Францыі ў Беларусі Людавікам Руае, паведаміла прэс-служба верхняй палаты парламента.

У цэнтры ўвагі бакоў былі стан і перспектывы развіцця беларуска-французскага дыялогу, пытанні гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, а таксама вынікі дыпламатычнай місіі Руае, гаворыцца ў паведамленні.

Сяргей Алейнік падкрэсліў, што «падтрыманне канструктыўнага і прагматычнага дыялогу застаецца асноватворным фактарам двухбаковага ўзаемадзеяння незалежна ад цяперашняй геапалітычнай сітуацыі». 

Сяргей Алейнік у 2022‑2024 гадах быў міністрам замежных спраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула