БЕЛ Ł РУС

Двухгадовы хлопчык праваліўся ў каналізацыйны люк, гуляючы з бацькамі

6.08.2026 / 10:10

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ўчора ў вёсцы Рэчыца Столінскага раёна.

Бацькі разам з двухгадовым сынам ішлі ў госці. У нейкі момант хлопчык адышоў ад іх на некалькі метраў, наступіў на каналізацыйны люк і праваліўся ўніз, паведаміў СК.

Самастойна дастаць дзіця бацькі не змаглі і выклікалі ратавальнікаў. Работнікі МНС дасталі хлопчыка на паверхню. Дзіця даставілі ў бальніцу, дзе ў яго дыягнаставалі ўдараную рану галавы.

Глыбіня калодзежа складае каля 3,5 метра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула