Тры чалавекі загінулі пасля расійскага ўдару па Балаклеі
У Сумах пацярпелі больш за дзесяць чалавек.
У Дзяржаўнай службе па надзвычайных сітуацыях Украіны паведамляюць, што ўначы быў атакаваны жылы сектар у Балаклеі Харкаўскай вобласці — узніклі пажары ў двух жылых дамах, загінулі тры чалавекі.
У Сумах у выніку начных удараў кіраванымі авіябомбамі былі пашкоджаныя некалькі шматпавярховых дамоў, пацярпелі больш за дзесяць чалавек.