БЕЛ Ł РУС

Другі энергаблок Беларускай АЭС зноў уключаны

6.08.2026 / 09:15

Nashaniva.com

Ён рамантаваўся з 26 ліпеня.

4 жніўня пасля правядзення дыягнастычных мерапрыемстваў на электратэхнічным абсталяванні энергаблок № 2 Беларускай АЭС быў уключаны ў работу і выведзены на намінальныя параметры, паведаміла прадпрыемства ў сваім тэлеграм-канале.

Другі энергаблок быў адключаны 26 ліпеня. Паводле паведамлення прэс-службы БелАЭС, прычынай стала неабходнасць правядзення дыягностыкі электронікі і электратэхнічнага абсталявання. На станцыі падкрэслівалі, што радыяцыйны фон застаецца ў норме, а электразабеспячэнне спажыўцоў не парушанае. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула