У цэнтры Мінска выставілі на продаж вядомы бар
У гістарычным цэнтры Мінска прадаюць вядомы бар-рэстаран «Бяссонніца». Аб’ява з’явілася на пляцоўцы Realt.
Установа працуе на вуліцы Герцэна з 2012 года. Бар спецыялізуецца на начным фармаце работы і штодня адкрыты з 19:00 да 05:00. За аб’ект просяць 745,5 тысячы рублёў (каля 255 тысяч даляраў паводле актуальнага курсу).
У аб’яве пазначана, што рэстаран знаходзіцца ў адной з самых прахадных лакацый горада. У кошт уваходзіць круглагадовая тэраса плошчай 95 квадратных метраў, а таксама вонкавая летняя тэраса плошчай 97,8 квадратнага метра.
«Рэстаран у найлепшым месцы Мінска», гаворыцца ў аб'яве.