БЕЛ Ł РУС

Дроны падпалілі Яраслаўскі НПЗ

6.08.2026 / 12:37

Nashaniva.com

Гэты нафтаперапрацоўчы завод забяспечвае палівам Маскву.

Яраслаўль, 6 жніўня 2026. Скрыншот з відэа

Расійскі горад Яраслаўль у ноч на 6 жніўня апынуўся пад ударамі беспілотнікаў. Цэллю атакі быў нафтаперапрацоўчы завод, які забяспечвае палівам Цэнтральную Расію, у тым ліку Маскву.

Расійскія ўлады абвесцілі, што Яраслаўль і вобласць «падвяргаюцца варожай атацы ўкраінскіх БПЛА». У сувязі з гэтым у горадзе быў перакрыты рух транспарту на выездзе з Яраслаўля ў бок Масквы.

На НПЗ узніклі пажары, уранку яны моцна разгарэліся, і над наваколлем стаіць вялізны слуп чорнага дыму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула