БЕЛ Ł РУС

У Беларусі ўжо +35°C

5.08.2026 / 13:39

Nashaniva.com

Столькі а 13:30 сёння зафіксавана ў Століне.

Фота: AP Photo Mindaugas Kulbis

У Пінску +34,7°С, Маларыце 34,5°С, Брэсце +34,3°С. 

Сёння ў Беларусі прагназавалася да +38°С. У Беларусі пік дзённай спёкі прыходзіцца на 14‑15 гадзін.

 Заўтра, 6 жніўня, удзень чакаецца ад +28°С па поўначы да +40°С па поўдні.

Заўтра ўдзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы, месцамі пры навальніцах чакаюцца моцныя дажджы, магчымы град. 

У пятніцу ўдзень — +22…+27°С, па паўднёвым усходзе — да +34°С. У суботу ўжо максімум +27°С.

29 чэрвеня ў Пінску быў зафіксаваны абсалютны рэкорд за ўсе 145 гадоў назіранняў — +40,4°С

Чытайце таксама:

Як выжыць у анамальную спёку. Нечаканыя, але дзейсныя парады навукоўцаў

Спёка. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е?

Каментары да артыкула