БЕЛ Ł РУС

Беларус паказаў нечаканае месца для паспяховай рыбалкі ў цэнтры Мінска

4.08.2026 / 22:56

Nashaniva.com

Мінчук Дзмітрый падзяліўся гісторыяй незвычайна ўдалай рыбалкі, якая здзівіла карыстальнікаў сацыяльных сетак. У той вечар нічога не прадказвала вялікага ўлову, але звычайны паход з вудай да найбліжэйшага вадаёма прынёс нечаканы вынік, піша Tochka.by.

Фота: feederwithdenis / Threads

Рыбак расказаў, што разам з сябрамі вырашыў проста пасядзець каля дома, выпіць ліманаду, але каля вады іх чакала прыемная нечаканасць. На адным і тым жа месцы яму ўдалося злавіць некалькі буйных ліноў, ляшчоў. Таксама там, калі пашанцуе, можна сустрэць і белага амура.

Сваім уловам мужчына пахваліўся ў сацыяльнай сетцы і паведаміў, што рыбачыў не дзе-небудзь за горадам, а проста на Свіслачы ў цэнтры Мінска. Ён адзначыў, што пасля такога выніку няма асаблівага сэнсу ехаць за дзясяткі кіламетраў у пошуках рыбных месцаў.

Карыстальнікі адразу пачалі пытацца пра дакладнае месца ўдалага клёву, але рыбак свае «сакрэтныя каардынаты» раскрываць не стаў.

Аднак некаторымі сваімі назіраннямі ён усё ж падзяліўся. Паводле яго слоў, уся рыба была злоўленая на звычайную паплаўковую вуду. У якасці прыкормкі ён выкарыстаў тварог, паніровачныя сухары і марцыпан. Найлепш рыба брала на чарвяка і апарыша ў розных спалучэннях.

Іншыя рыбакі адзначылі, што такі выпадак можа быць не адзіным. Некаторыя карыстальнікі ўспомнілі, што нядаўна бачылі падобныя гісторыі пра вялікія ўловы ў Мінску, калі рыбакі таксама лавілі буйных ляшчоў проста ў межах горада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула