БЕЛ Ł РУС

У Дрыбінскім раёне ў ДТЗ загінуў кіроўца мотаблока

4.08.2026 / 22:29

Nashaniva.com

Увечары 4 жніўня на 29‑м кіламетры аўтадарогі Масток — Дрыбін — Горкі адбылася дарожна-транспартная аварыя са смяротным вынікам, паведаміла УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Фота: УУС Магілёўскага аблвыканкама

52‑гадовы кіроўца аўтамабіля Audi на дарозе не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў мотаблок, які рухаўся ў тым жа напрамку.

У выніку сутыкнення 60‑гадовы кіроўца мотаблока атрымаў смяротныя траўмы і загінуў на месцы здарэння.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Сілавікі высвятляюць усе акалічнасці і прычыны аварыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула