БЕЛ Ł РУС

Індыйскае грузавое судна затанула каля берагоў Емена пасля трапляння снарада

4.08.2026 / 21:57

Nashaniva.com

Каля берагоў Емена затанула індыйскае грузавое судна MSV Faize Noore Oliya, у якое трапіў снарад. Пасля ўдару судна перакулілася і пайшло пад ваду.

Судна MSV Faize Noore Oliya. Фота: x.com/maagulf

Усе 14 членаў экіпажа былі выратаваныя берагавой аховай Емена і дастаўленыя ў порт Моха. Сярод іх — 12 грамадзян Індыі.

Міністр суднаходства Індыі Сарбананда Санавал асудзіў напад, назваўшы яго правакацыяй супраць безабароннага судна, і даручыў марскім уладам прыняць дадатковыя меры для бяспекі індыйскіх маракоў у рэгіёне, а таксама аказаць неабходную дапамогу экіпажу.

Раней паведамлялася, што еменскія хусіты разглядаюць магчымасць увядзення збораў для камерцыйных суднаў, якія праходзяць праз паўднёвую частку Чырвонага мора. У ліпені яны таксама абвясцілі пра марскую блакаду Саудаўскай Аравіі, назваўшы гэта адказам на шматгадовую блакаду Емена.

Чытайце таксама:

Саудаўская Аравія рыхтуецца паставіць на месца еменскіх хусітаў

Другая пятля на шыі сусветнага гандлю. Хусіты пагражаюць закрыць Чырвонае мора

Еменскія хусіты ўдарылі па танкерах у Чырвоным моры

Еменскія хусіты абвясцілі пра марскую блакаду Саудаўскай Аравіі

Свет на вайне. Летась зафіксавалі рэкордную колькасць канфліктаў з часоў Другой сусветнай

Каментары да артыкула