БЕЛ Ł РУС

Сірыя гатовая адмовіцца ад расійскай нафты дзеля зняцця амерыканскіх санкцый

4.08.2026 / 16:10

Nashaniva.com

Сірыя гатовая адмовіцца ад закупак расійскай нафты, каб павысіць шанцы на поўнае зняцце амерыканскіх санкцый. Пра гэта паведамляюць крыніцы агенцтва Reuters.

Іракскія грузавікі-цыстэрны выязджаюць пасля разгрузкі нафты на нафтаперапрацоўчым заводзе ў горадзе Баніяс на захадзе Сірыі. Фота: AP Photo/Omar Sanadiki

Паводле інфармацыі Reuters, падчас перамоў аб выключэнні краіны са спісу дзяржаў — спонсараў тэрарызму ЗША далі зразумець Дамаску, што спыненне імпарту расійскай нафты дапаможа хутчэй дасягнуць гэтай мэты.

Сірыйскія ўлады пагадзіліся з такім падыходам, адзначыўшы, што цяпер карыстаюцца расійскімі пастаўкамі толькі праз адсутнасць іншых варыянтаў. У Дамаску разлічваюць, што пасля адмены абмежаванняў змогуць дыверсіфікаваць крыніцы энергарэсурсаў.

Пасля змены ўлады ў Сірыі Расія значна павялічыла пастаўкі нафты — прыкладна да 60 тысяч бараляў за суткі, што зрабіла яе галоўным пастаўшчыком для краіны. Аднак цяпер сірыйскі бок ужо вядзе пошук новых партнёраў. У прыватнасці, французская кампанія TotalEnergies абмяркоўвае праекты па разведцы нафты і газу на шэльфе, а таксама заключаныя дамоўленасці з іншымі замежнымі кампаніямі аб аднаўленні здабычы газу.

У ліпені прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў Кангрэсу пра намер выключыць Сірыю са спісу дзяржаў — спонсараў тэрарызму. Адначасова Вашынгтон імкнецца аслабіць уплыў Масквы ў Сірыі і на Блізкім Усходзе, у тым ліку шляхам скарачэння расійскай вайсковай прысутнасці ў краіне.

Чытайце таксама:

Адзіны НПЗ Грузіі адмаўляецца ад расійскай нафты

Cклады Wildberries: пад Масквой і ў Цверы — міма, у Пецярбургу пайшло з дымам. Ёсць пападанне і ў НПЗ

Роберт Броўдзі: У Чорным і Азоўскім морах за месяц паразілі 205 расійскіх суднаў

Украінскія атакі на расійскія НПЗ сталі больш эфектыўнымі дзякуючы новай тактыцы

Каментары да артыкула