БЕЛ Ł РУС

Арганізатараў «Тур дэ Франс» заклікалі правяраць бюстгальтары веласіпедыстак

4.08.2026 / 15:32

Nashaniva.com

Жанчыны-веласіпедысткі абдурваюць саперніц, карыстаючыся законамі фізікі.

У прафесійным жаночым веласпорце разгарэўся скандал, звязаны з аэрадынамікай і адзеннем, паведамляе Wieler Flits. Некалькі каманд звярнуліся да Міжнароднага саюза веласіпедыстаў з патрабаваннем прыняць тэрміновыя меры супраць спартсменак, якія штучна павялічваюць сабе грудзі на час індывідуальных гонак.

Выкарыстоўваючы спецыяльныя падкладкі ў спартыўныя бюстгальтары, гоншчыцы павялічваюць памер грудзей, але робяць гэта не дзеля прыгажосці, а дзеля перавагі ў хуткасці.

Сутнасць хітрасці ў тым, што падкладка змяняе форму цела і кіруе струменямі паветра падчас руху. Гэта памяншае супраціўленне паветра і дазваляе эканоміць каштоўныя долі секунды.

Навуковыя даследаванні пацвярджаюць, што такі псеўдабюст здольны скараціць супраціўленне паветра да 3,6 працэнтаў, што на дыстанцыі ў 20‑30 кіламетраў дае выйгрыш у некалькі секунд, а ў прафесійным спорце менавіта яны часта вырашаюць лёс залатога медаля.

Хоць правілы строга забараняюць ужываць любыя накладкі або змяняць анатамічную форму цела падчас заездаў пад пагрозай дыскваліфікацыі і буйных штрафаў, суддзі дагэтуль амаль не правяралі спартсменак.

Каманды заклікаюць рэгулятара ўвесці абавязковы кантроль і правяраць гоншчыц адразу пасля фінішу, каб вярнуць у спорт сумленную барацьбу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула