БЕЛ Ł РУС

Суд у Расіі прызнаў УПА, АУН і Бандэру «памагатымі нацысцкай Германіі»

4.08.2026 / 13:57

Nashaniva.com

Акрамя Бандэры, «памагатымі нацысцкай Германіі» прызнаныя яшчэ некалькі чалавек.

Сцяпан Бандэра

Цвярскі раённы суд Масквы прызнаў Украінскую паўстанцкую армію (УПА), звязаную з ёй Арганізацыю ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН), а таксама дзесяць дзеячаў украінскага нацыяналістычнага руху, у тым ліку лідара АУН Сцяпана Бандэру і камандзіра УПА Рамана Шухевіча, «памагатымі нацысцкай Германіі ў злачынствах супраць чалавечнасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Пра гэта паведаміла Генеральная пракуратура Расіі.

У ведамстве заявілі, што «гэтае рашэнне мае важнае значэнне для ўшанавання памяці ахвяр генацыду, развянчання супрацьпраўных дзеянняў рэжыму ў Кіеве, адмены рашэнняў аб рэабілітацыі ваенных злачынцаў і спынення актаў экстрэмізму супраць Расіі».

Акрамя Бандэры і Шухевіча, «памагатымі нацысцкай Германіі» прызнаныя Васіль Бандэра, Андрэй Мельнік, Мікалай Арсеніч, Тарас Баравец (Бульба), Дзмітрый Клячкіўскі, Мікалай Казак, Мірон Матвійка і Яраслаў Сцяцко.

УПА і АУН раней былі прызнаныя ў Расіі «экстрэмісцкімі» арганізацыямі, а ў 2024 годзе Міністэрства юстыцыі Расіі ўключыла іх у так званы спіс «нацысцкіх» арганізацый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула