БЕЛ Ł РУС

Беларуска ледзь не патанула на курорце ў Італіі

4.08.2026 / 12:01

Nashaniva.com

На італьянскім курорце Марына-ды-П'етрасанта ледзь не адбылася трагедыя з беларускай турысткай.  30‑гадовая жанчына пачала тануць падчас купання ў моры, піша Nazione.

La Nazione

Інцыдэнт адбыўся каля пляжу «Эва». На шчасце, тое, што адбывалася, своечасова заўважылі трое ратавальнікаў, якія аператыўна кінуліся ў ваду і выцягнулі яе на бераг.

Адразу пасля выратавання супрацоўнікі пляжнай службы пачалі праводзіць рэанімацыйныя мерапрыемствы. Праз кароткі час на месца здарэння прыбылі медыкі на рэанімабілі і брыгада хуткай дапамогі. Дзякуючы своечасова аказанай дапамозе беларуска апрытомнела.

Пасля аказання першай дапамогі жанчыну даставілі ў аддзяленне неадкладнай дапамогі бальніцы Версіліі.

Яе стан ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці. Шпіталізацыя была праведзена па так званым «жоўтым» кодзе, які ў Італіі азначае, што непасрэднай пагрозы жыццю пацыенткі няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула