БЕЛ Ł РУС

Называўся супрацоўнікам КДБ і не толькі. Затрымалі супрацоўніка крамы алкаголю, які браў хабар як сілавік

4.08.2026 / 11:54

Nashaniva.com

Міліцыянты з падтрымкай АМАПа затрымалі 37‑гадовага мінчаніна, які працаваў у краме алкагольных напояў, але называўся міліцыянерам, кадэбістам і г.д.

Напрыклад, пад выглядам супрацоўніка аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС мужчына правёў ліпавую праверку ў гандлёвым павільёне. Знайшоўшы парушэнні, ён за непрыцягненне прадаўца да адказнасці прыняў упакоўку туалетнай вады ў падарунак, пасля чаго знік.

Як на яго выйшлі сілавікі, не паведамляецца.

Супраць мужчыны завялі крыміналку за махлярства і самавольнае прысваенне звання службовай асобы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула