Часткова зменіцца графік цягнікоў на ўчастку Мінск — Орша
Беларуская чыгунка часова зменіць графік руху цягнікоў на ўчастку Мінск — Орша.
У сувязі з правядзеннем рамонтных і будаўнічых работ у перыяды з 10 па 13 жніўня і з 17 па 20 жніўня асобныя цягнікі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнэс– і эканомкласа будуць курсіраваць па змененым раскладзе і маршруце, а некаторыя цягнікі будуць адмененыя.
Цягнік №704 Мінск — Віцебск будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 12:25 і прыбываць на станцыю Віцебск у 16:05.
Цягнік №866 Мінск — Орша будзе адпраўляцца са сталіцы Беларусі ў 16:08 і прыбываць на станцыю Орша-Цэнтральная ў 18:28.
Цягнік №865 Орша — Мінск будзе адпраўляцца са станцыі Орша-Цэнтральная ў 19:20 і прыбываць у Мінск у 22:03.
А 10 і 17 жніўня цягнік рэгіянальных ліній эканомкласа №6027 па маршруце Барысаў — Інстытут культуры будзе курсіраваць толькі да станцыі Мінск-Усходні.
«Цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Мінск — Барысаў — Орша будуць рухацца па змененым раскладзе і маршруце, а некаторыя будуць адмененыя. Просім пасажыраў з разуменнем паставіцца да гэтай сітуацыі і ўлічваць яе пры планаванні паездак», — паведамляе Белчыгунка.