БЕЛ Ł РУС

Старая мінчанка загінула ад запалкі

4.08.2026 / 09:37

Nashaniva.com

87‑гадовая жанчына, спрабуючы прыгатаваць еду, чыркнула запалкай, выраніла яе і паспрабавала падняць яе, але на ёй загарэлася адзенне.

Спрабуючы патушыць полымя, жанчына пачала здымаць адзенне, аднак у гэты момант атрымала апёкі таксама правай нагі. 

Мінчанку шпіталізавалі, праз тры дні яна памерла,

Для высвятлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Былі ўстаноўлены тэрмічныя апёкі галавы, шыі, тулава, верхніх і ніжніх канечнасцяў агульнай плошчай каля 20% паверхні цела, з якіх каля 18 % — глыбокія. Таксама быў выяўлены тэрмічны апёк верхніх дыхальных шляхоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула