БЕЛ Ł РУС

У Мінску прадаюць кватэру, інтэр'ер якой немагчыма забыць, хаця некаму і захочацца

4.08.2026 / 09:09

Nashaniva.com

Статуя анёла, круглы ложак, фрэскі. Такое дакладна не чакаеш убачыць у мінскай сталінцы.

«Інтэр'ер, які немагчыма забыць», — так рыэлтар апісвае дызайн кватэры, якая знаходзіцца ў сталінцы на вуліцы Будзённага, 19 у Мінску, піша Onliner.

Сапраўды, стылістычныя рашэнні здзіўляюць: тут і нешта сучаснае, і антычнае, і класічнае. З наліўной падлогі расце дэкаратыўнае дрэва, сцяна ўпрыгожана статуяй анёла, а на столі заліваюцца сонцам воблакі. Колькі каштуе такое жытло?

Незвычайная аднапакаёўка знаходзіцца ў 4‑павярховым цагляным доме, пабудаваным у 1955 годзе. Гэта тыповая мінская сталінка з аркамі ля ўваходных груп і прасторнымі пад'ездамі.

Плошча кватэры — 40 кв. м.

— Гэта не «тыповы рамонт», які сустракаецца ў кожнай другой кватэры, — піша рыэлтар. — Эфектная наліўная падлога, аўтарскія фрэскі з імітацыяй дрэва, мастацкая кампазіцыя са статуяй жанчыны-анёла, дарагая італьянская кухня, круглы ложак, які стварае атмасферу boutique-apartment.

Рыэлтар упэўнены, што кватэра ідэальна падыходзіць для здачы ў арэнду:

— Кватэра выглядае дарагой, атмасфернай і выдатна запамінаецца гасцям. А менавіта гэта сёння прыносіць высокі даход у пасуткавай арэндзе.

Але, вядома, жыць у ёй на пастаяннай аснове ніхто не забараняе. Напэўна, на свеце ёсць аматары такіх нестандартных дызайнаў.

Кошт эклектычнай сталінкі — 272 250 рублёў, або амаль $94 000 па курсе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула