БЕЛ Ł РУС

Apple сёння часова выдаляла Telegram

4.08.2026 / 07:57

Nashaniva.com

Дадатак ужо вярнулі.

Кампанія Apple на кароткі час выдаліла Telegram з App Store пасля таго, як мадэратары выявілі кантэнт, які парушаў правілы платформы аб забароне матэрыялаў, звязаных з сэксуалізаваным гвалтам над дзецьмі, паведамляе Reuters.

Паводле заявы Apple, дадатак быў вернуты ў App Store пасля таго, як Telegram выдаліў адпаведныя матэрыялы і заблакаваў карыстальніка, які іх апублікаваў.

Пра які менавіта кантэнт ідзе гаворка, кампанія не ўдакладніла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула