БЕЛ Ł РУС

Былы рэдактар Nexta Ян Рудзік стаў бацькам. Яны з сям'ёй перабраліся ў Польшчу

3.08.2026 / 19:33

Баляслаў Ліманоўскі

Ян расказаў, як назвалі дачку і чаму вырашылі пераехаць з Украіны.

Ян Рудзік у Польшчы. Фота з архіва героя

Ян Рудзік, экс-рэдактар Nexta і былы добраахвотнік Палка Каліноўскага, стаў бацькам. Ён расказвае, што дачка нарадзілася ва Украіне.

Ёй далі імя Рэната. «Абіралі доўга, каб яно было і славянскае, і татарскае, і не занадта складанае», — тлумачыць. Яго жонка Эльвіра нарадзілася ў Азербайджане, але па крыві яна напалову татарка, напалову ўкраінка.

А неўзабаве пасля нараджэння дачкі сям'я пачала рыхтавацца да пераезду з Украіны ў Польшчу:

«Справа ў тым, што мы з'ехалі, каб зрабіць усім дакументы праз мой польскі сталы побыт. Праз тое, што мы з Эльвірай замежнікі, ва Украіне апроч пасведчання аб нараджэнні дачка не магла атрымаць ніякага дакумента.

Ян гуляе з дачкой. Фота з архіва героя

Але за ўсё, што было, я ўдзячны Украіне: я ехаў адзін, а вярнуўся з сям'ёй!

Досведу жыццёвага набраўся, пабачыў вайну. Было гонарам бараніць Украіну, і я дзякую ўкраінскаму боку за магчымасць і давер».

Цяпер сям'я абжываецца ў Варшаве.

Чытайце таксама:

Былы рэдактар Nexta Ян Рудзік ажаніўся ў Кіеве і расказаў, як пагроза «Арэшнікам» падштурхнула зрабіць прапанову

Каментары да артыкула