БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка звольніў намесніка Карпянкова

3.08.2026 / 18:10

Nashaniva.com

Палкоўнік Віталь Наркевіч вызвалены ад пасады намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі па тыле — начальніка тылу. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

 

Віталь Наркевіч

Паведамляецца, што Наркевіч звольнены з вайсковай службы і адпраўлены ў запас з правам насіць вайсковую форму і знакі адрознення.

Прычыны яго вызвалення ад пасады не ўдакладняюцца.

Чытайце таксама:

Стала вядома, за што будуць судзіць былога гендырэктара Гродзенскага мясакамбіната

Віцэ-мэр Жодзіна звольніўся, адпрацаваўшы роўна год

«Самым сінім быў Генадзь». Як экс-падпалкоўніка збілі за ўдзел у пратэстах

Каментары да артыкула