У Беларусь з Літвы спрабавалі завезці баявую шаблю
У пункце пропуску «Беняконі» гродзенскія мытнікі спынілі спробу ўвозу ў Беларусь халоднай зброі. Шаблю з похвай перавозіў 47‑гадовы кіроўца аўтамабіля Volvo, які прыбыў з Літвы, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.
Фота: Дзяржаўны мытны камітэт
Мужчына праязджаў праз «чырвоны калідор», дзе аформіў пасажырскую мытную дэкларацыю на часовы ўвоз транспартнага сродку і паведаміў, што іншых тавараў, якія падлягаюць абавязковаму дэклараванню, не мае.
Аднак падчас агляду аўтамабіля супрацоўнікі мытні знайшлі шаблю з похвай. Экспертыза, праведзеная Мытнай лабараторыяй, пацвердзіла, што знойдзены прадмет адносіцца да катэгорыі халоднай зброі.
Фота: Дзяржаўны мытны камітэт
У выніку Гродзенская рэгіянальная мытня распачала адміністрацыйны працэс паводле часткі 1 артыкула 15.5 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Чытайце таксама:
Кіроўца рэйсавага аўтобуса спрабаваў вывезці з Беларусі ў Польшчу калекцыю старых банкнот
Кіроўца аўтобуса ўвозіў у Беларусь мефедрон ва ўпакоўцы для пральнага парашку