БЕЛ Ł РУС

Пад Шчучынам падлетак скочыў з пірса ў ваду і цяпер у рэанімацыі

3.08.2026 / 16:24

Nashaniva.com

У вёсцы Ішчална Шчучынскага раёна адбыўся цяжкі няшчасны выпадак на вадаёме. Падлетак атрымаў сур'ёзныя траўмы пасля скачка ў ваду і цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі, паведамляе Таварыства ратавання на водах.

Фота: t.me/osvodrs

Паводле папярэдняй інфармацыі, 1 жніўня на бераг вадаёма прыехала экскурсійная група ў суправаджэнні дарослых. Пакуль дарослыя рыхтавалі абед, дзецям было строга забаронена купацца, бо вадаём не прызначаны для гэтага, пра што сведчылі ўстаноўленыя забараняльныя знакі.

Нягледзячы на забарону, трое падлеткаў пайшлі да пірса. Адзін з іх, хлопчык 2011 года нараджэння, вырашыў скочыць у ваду. Падчас скачка ён ударыўся галавой аб дно і не змог самастойна выплысці.

Фота: t.me/osvodrs

Яго сябры адразу паклікалі на дапамогу. Дарослы мужчына, які знаходзіўся побач, кінуўся ў ваду, дастаў падлетка з глыбіні каля 1,9 метра і да прыезду хуткай дапамогі праводзіў сардэчна-лёгачную рэанімацыю. Дзякуючы яго дзеянням удалося аднавіць дыханне пацярпелага.

Падлетка шпіталізавалі. Ён знаходзіцца ў рэанімацыі, яго стан ацэньваецца як цяжкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула