БЕЛ Ł РУС

Колькасць загінулых у Геленджыку ўзрасла да шасці чалавек

3.08.2026 / 14:53

Nashaniva.com

Трое з іх — дзеці. Каля 40 чалавек атрымалі раненні.

«На гэты момант колькасць пацярпелых дасягнула каля 40 чалавек. З іх 17 былі дастаўлены ў медыцынскія ўстановы Геленджыка, Туапсінскай акругі і Гарачага Ключа. Ім аказваюць усю неабходную дапамогу», — паведаміў губернатар Краснадарскага края Веніямін Кандрацьеў.

Раней паведамлялася, што дрон упаў проста на адпачывальнікаў на папулярным пляжы «Архіпка».

Адна з турыстак расказала, што «не было ні сірэн, ні папераджальных SMS-паведамленняў», а іншая заявіла, што падчас атакі турыстам давялося хавацца пад пляжнымі ляжакамі.

Чытайце таксама:

Дрон упаў на пляж у Геленджыку, куды ездзіць шмат беларускіх турыстаў: загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА

Каментары да артыкула