Жанчына спрабавала пераплысці Пціч у Мінскім раёне, але не дала рады
У Мінскім раёне на вадасховішчы «Пціч» адбылася трагедыя: патанула 36‑гадовая жыхарка Мінска.
Паведамленне пра здарэнне паступіла ў Ждановіцкі аддзел міліцыі Мінскага РУУС 2 жніўня а 3:48 ад ратавальніка станцыі «Пціч».
Як піша «Прысталічча», жанчына спрабавала пераплысці раку, але не хапіла сіл.