БЕЛ Ł РУС

Двухгадовы хлопчык выпаў з акна другога паверха ў Баранавічах

3.08.2026 / 09:36

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 2 жніўня, піша СК.

Хлопчык знаходзіўся дома разам з бацькамі. На некаторы час дзіця засталося ў пакоі з адчыненым акном без нагляду дарослых.

Пачуўшы дзіцячы крык, бацька прыбег у пакой і, выглянуўшы ў акно, убачыў сына, які ляжаў на зямлі пад вокнамі.

Медыкі шпіталізавалі малога з множнымі траўмамі. Цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы, дзе яму аказваюць медыцынскую дапамогу. Пагрозы для жыцця няма.

Хлопчык залез на падаконнік з фатэля, які стаяў каля акна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула