БЕЛ Ł РУС

УСУ нанеслі ўдар па складзе Wildberries пад Уладзімірам

3.08.2026 / 07:51

Nashaniva.com

Са склада тавары размяркоўваюцца ў Маскву і іншыя рэгіёны Цэнтральнай Расіі.

Украінскія маніторынгавыя каналы сцвярджаюць, што беспілотнікі атакавалі лагістычны цэнтр Wildberries «Уладзімір — Воршынскае», размешчаны каля вёскі Храстава.

Комплекс часткова адкрыўся ў снежні 2024 года. Яго плошча склала 58,5 тысячы квадратных метраў. Завяршыць будаўніцтва планавалася ў 2026 годзе, павялічыўшы агульную плошчу цэнтра да 175 тысяч квадратных метраў.

Са склада тавары размяркоўваюцца ў Маскву і іншыя рэгіёны Цэнтральнай Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула