БЕЛ Ł РУС

Учора ў Беларусі было +35°С

3.08.2026 / 07:48

Nashaniva.com

+35,4°С было ў нядзелю ў Мазыры.

+34,9°С фіксавалася ў Брагіне, у Васілевічах +34,7°С, у Гомелі было +33,4°С.

У Пінску, дзе было +35°С у суботу, было +26,7°С. У Мінску +23,9°С.

Карта тэмпературных рэкордаў паказвае нерэальныя +45°С у Вільні, але літоўскія метэаролагі і сайты не пацвярджаюць гэтую навіну. У Вільні ў нядзелю на піку было +25°С.

Сёння па Беларусі чакаецца да +29°С, па поўдні краіны да +33°С, у Мінску да +28°С.

Але спёка можа вярнуцца праз пару дзён.

У сярэдзіне тыдня зноў можа быць да +35—37°С.

Надвор'е ў Мінску і Брэсце на наступныя дні паводле yr.no

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула