БЕЛ Ł РУС

Новы «Чалавек-павук» стаў другім самым паспяховым дэбютам за гісторыю Галівуда

2.08.2026 / 22:06

Nashaniva.com

За першыя выходныя ён сабраў у сусветным пракаце $927 мільёнаў.

Кадр з фільма

Фільм «Чалавек-павук: Новы дзень» (Spider-Man: Brand New Day) ад Sony Pictures з Томам Холандам і Зендаей у галоўных ролях сабраў $355 мільёнаў у першы ўік-энд у пракаце ў Паўночнай Амерыцы. Гэта другі самы паспяховы дэбют у гісторыі Галівуду. Першае месца ў гісторыі пакуль за «Мсціўцамі: Фінал» (2019 года) — $357,1 мільёна, паведамляе Hollywood Reporter. 

У пракаце па іншых краінах новы «Чалавек-павук» сабраў $572 мільёны — агулам атрымліваецца $927 мільёнаў за першыя выхадныя. Гэта другі вынік у гісторыі — на першым месцы тут таксама «Мсціўцы: Фінал» з $1,2 мільярда.

Бюджэт фільма склаў $225 мільёнаў. Асноўная аўдыторыя — маладзёжная мужчынская публіка: 36% гледачоў былі ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў, а 61% усяго зала складалі мужчыны.

Гэты надзвычайны старт адбыўся на фоне дыскусій пра магчымую стомленасць гледачоў ад франшыз і супергеройскага жанру, асабліва пасля няўдалага пракату «Супергёрл» ад DC Studios гэтым летам.

У фільме таксама зняліся Сэйдзі Сінк, Якаб Баталон, Джон Бернтал і Марк Руфала. Сюжэт сканцэнтраваны на выпрабаваннях адзінокага жыцця Пітэра Паркера, пакуль на яго не выходзіць нябачны вораг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула